Праз космас

@praz_kosmas

5 авг.

Сонечнае зацьменне ўжо праз тыдзень!12 жніўня жыхары Беларусі змогуць назіраць частковае сонечнае зацьменне.Што азначаюць лічбы на інфаграфіцы? Напрыклад, для Мінска: 20:42 – гэта час максімальнай фазы зацьмення. Знізу пазначаны інтэрвал 20:10–20:46* – гэта час пачатку зацьмення і час заходу Сонца. Зорачка (*) азначае, што Сонца заходзіць за гарызонт яшчэ да заканчэння зацьмення.Найбольшую фазу зацьмення ў Беларусі ўбачаць жыхары Гродна, аж да 76% сонечнага дыска будзе закрыта Месяцам.Але ёсць важны нюанс: максімальная фаза зацьмення ў Беларусі наступіць амаль адначасова з заходам Сонца. Таму для назіранняў лепш загадзя выбраць месца з адкрытым заходнім гарызонтам. У той жа час гэта створыць асаблівую атмасферу, бо сонечны дыск, часткова закрыты Месяцам, будзе павольна знікаць за гарызонтам. А ў Гродне і ваколіцах за гарызонт будзе заходзіць ужо вузкі сонечны серп. На гэтай інтэрактыўнай карце можна паглядзець, як сонечнае зацьменне будзе выглядаць менавіта ў вашым населеным пункце.Не забудзьцеся, што глядзець на Сонца без спецыяльных акуляраў для назірання сонечнага зацьмення нельга. Беражыце зрок!Захоўвайце інфаграфіку і дзяліцеся ёй з сябрамі.