Гісторыя Яны, якая вядзе свой блог пра жыццё пасля бяздомнасці, спажывання ПА і разнатайнага гвалту

1:17:41

Описание выпуска

1 сезон 8 выпуск

TW: вымушаная эміграцыя, бяздомнасць, спажыванне псіхаактыўных рэчываў, залежнасць, аб'юзіўныя стасункі, аборт, сэксуалізаваны гвалт. Гераіню гэтага выпуска завуць Яна. Яна вядзе блог у тэлеграме, дзе расказвае пра тое, як яна жыве, працуе ў Гданьску, чытае кнігі і выздараўлівае ў праграме "12 крокаў". Раней Яна пісала пра тое, як праз праблемы са здароўем пэўны час мусіла перасоўвацца на вазочку, і якія складанасці напаткаюць людзей з інваліднасцю ў Беларусі. Акрамя ўсяго астатняга, Яна мае досвед бяздомнасці. У розныя часы Яна жыла на вуліцах трох розных гарадоў: Мінска, Санкт-Пецярбурга і Гданьска. Больш падрабязна - у гэтым выпуску падкаста. Тэлеграм-канал Яны: t.me/wapusha Даведацца больш пра арганізацыю Іншыя: https://theothersby.org/ Вядоўца Дар'я Гардзейчык: https://www.instagram.com/daryahardzeichyk/ Кампазітар Арцемій Вашкевіч: https://www.instagram.com/khatsker/?igsh=c2NkeWtiM3l3amNi Дзякуй, што былі з намі.

Нет комментариев

Пока никто ничего не написал.
Будьте первым 🙌