Гісторыя Тані, якая знайшла працу мары, калі даведалася пра свой ВІЧ-статус

57:47

Описание выпуска

1 сезон 4 выпуск

Таня даведалася, што ў яе станоўчы ВІЧ-статус, калі захварэў яе муж. Лекарка сказала Тані, што ёй засталося жыць пару год, і пачаўся найцяжэйшы перыяд у жыцці гераіні: муж памёр пасля працяглай хваробы, лекарка прагназавала і ёй хуткі сыход з жыцця, васьмігадовая дачка Тані, падаецца, хутка мусіла застацца без бацькоў. Аднак іншая лекарка патлумачыла Тані, што жыць яна будзе нашмат больш, чым некалькі год: трэба толькі прымаць лекі і своечасова здаваць аналізы. Таксама лекарка параіла Тані звярнуцца ў грамадскую арганізацыю, якая яднае людзей, якія жывуць з ВІЧ. Таня звярнулася, і хутка сама стала актывісткай руху за правы людзей з ВІЧ. Гэта гісторыя пра тое, як можна знайсці прызванне нават праз свой дыягназ. Trigger warnings: смерць, дэпрэсія, вымушаная эміграцыя. Даведайцеся больш пра арганізацыю «Іншыя»: https://theothersby.org/ Дапамога мігрантам і бежанцам з ВІЧ: https://t.me/life4mehelp Ініцыятыва "Маладыя Людзі +" Вядоўца - Дар'я Гардзейчык Кампазітар - Арцемій Вашкевіч

Нет комментариев

Пока никто ничего не написал.
Будьте первым 🙌